Уладзімір Васільевіч Дарохін
Уладзімір Васільевіч Дарохін (нар. 1 студзеня 1948, Слонім, СССР) — савецкі і беларускі кампазітар, музыкальны педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), сябра Беларускага саюза кампазітараў (1977), дацэнт (1991), прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. БіяграфіяНарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці БССР у сям’і афіцэра. Навучаўся іграць на фартэпіяна ў студыі гарнізоннага Дома афіцэраў, потым у ДМШ № 1 г. Мінска. Скончыў сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасцях фартэпіяна і тэорыя музыкі. Быў вучнем кампазітара І. Лучанка. У 1968—1973 вучыўся на кампазітарскім аддзяленні Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. А. Рымскага-Корсакова (клас кампазіцыі Ст. А. Успенскага), пасля чаго вярнуўся ў Мінск. З’яўляецца сябрам Беларускага саюза кампазітараў з 1977 года, з 1980 старшыня Саюза кампазітараў Беларусі. З канца 1980-х гадоў выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі, дзе з 1989 года ўзначальваў кафедру інструментоўкі, аранжыроўкі і чытання партытур, а пасля 1997 года загадваў кафедрай кампазіцыі. З 2013 г. прафесар кафедры кампазіцыі БДАМ. ТворчасцьСярод творчых дасягненняў — Сімфонія № 2 для струннага квартэта і камернага аркестра (1979), што была апублікаваная выдавецтвам «Савецкі кампазітар» і запісаная фірмай «Мелодыя». Сюіта для камернага аркестра «Мемарыял» (1985) была адзначана дыпломам XII Всемирного фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. Сімфонія № 3 «Францыск Скарына: жыццё і неўміручасць» атрымала атрымала першую прэмію на Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 500-годдзю Ф. Скарыны (1990). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia