Уладзімір Восіпавіч Марзон
Уладзімір Восіпавіч Марзон (7 (19) лістапада 1881, м. Заслаўе Мінскага павета — 6 верасня 1954) — беларускі хірург. Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935). БіяграфіяСкончыў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт (1911). Працаваў земскім ўрачом Бабруйскага павета, хірургам Глускай участковай бальніцы (1911—1913), хірургам Бабруйскай (у Бабруйску дасюль бальніцу[1], дзе працаваў У. Марзон, завуць «марзонаўкай»)[2] і іншых бальніц Мінскай губерні (1913—1915). Служыў ваенным хірургам (1915—1917), хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзялення, загадчыкам Бабруйскай гарадской бальніцы (1917—1934), у 1932—1934 гг. пры бальніцы дзейнічаў філіял Істытута ўдасканалення ўрачоў, які падрыхтоўваў урачоў-хірургаў, філіял узначальваў дацэнт У. Марзон.[3]. Загадчык кафедры хірургіі і кансультант Магілёўскай абласной бальніцы (1934—1935). Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнік упраўленняў Міністэрства аховы здароўя БССР (1943—1949), галоўны ўрач бальніцы лячэбна-санітарнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1947—1949). Загадчык кафедры хірургіі (1947—1949), дырэктар (1949—1953) Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1954). Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы прысвечаны дыягностыцы і эпідэміялогіі хірургічных захворванняў брушной поласці, удасканаленню аператыўных метадаў лячэння гінекалагічных і ўралагічных хвароб. Сярод апублікаванага:
УзнагародыУзнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (5.11.1932) за «выратаванне камуністаў у перыяд белапольскай акупацыі». Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заслужаны ўрач БССР (1948). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia