Дзмітрый Міхайлавіч Ніткін
Дзмітрый Міхайлавіч Ніткін (нар. 15 верасня 1973, г. Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларускі ўрач, доктар медыцынскіх навук (2018), прафесар (2019). БіяграфіяСкончыў з адзнакай у 1996 годзе Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лекавая справа». З 1996 па 1997 год — урач-стажор па ўралогіі, урач-уролаг 1-га ўралагічнага аддзялення 4-га гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1997 па 1999 год — клінічны ардынатар Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1999 па 2003 год — урач-уролаг уралагічнага аддзялення № 2 Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы. З 2003 па 2006 год — аспірант кафедры ўралогіі і нефралогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі». У 2006 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Абгрунтаванне карэкцыі метабалічных парушэнняў пры мачакаменнай хваробе». З 2006 па 2010 год — асістэнт кафедры ўралогіі і нефралогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія падыпломнай адукацыі». З 2010 па 2013 год — дацэнт кафедры ўралогіі і нефралогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія падыпломнай адукацыі». У 2011 годзе пастановаю ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена навуковае званне «дацэнт» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына». З 2013 па верасень 2018 года — загадчык кафедры ўралогіі і нефралогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія падыпломнай адукацыі». У 2018 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Узроставыя парушэнні андрагеннага статусу ў мужчын: роля ў развіцці ўралагічных хвароб», рашэннем Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2018 года прысуджана навуковая ступень доктара медыцынскіх навук. З верасня 2018 па верасень 2020 года — рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія падыпломнай адукацыі». У снежні 2019 года пастановай ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена навуковае званне «прафесар» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына». З верасня 2020 па верасень 2023 года — прафесар кафедры ўралогіі і нефралогіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія падыпломнай адукацыі». З 1 кастрычніка 2023 года — прафесар кафедры ўралогіі і нефралогіі інстытута падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Навуковая дзейнасцьПадрыхтаваў двух кандыдатаў медыцынскіх навук. Асноўная тэматыка навуковых даследаванняў: метабалічныя парушэнні пры мачакаменнай хваробе, узроставыя парушэнні андрагеннага статусу ў пацыентаў уралагічнага профілю, мужчынская бясплоднасць, хірургічная андралогія і ўрагінекалогія. Апублікавана 272 навуковыя працы ў айчынным і замежным друку, 4 манаграфіі, 23 навучальна-метадычных дапаможнікі, 3 даведкавыя дапаможнікі, 13 інструкцый па ўжыванні, мае 10 патэнтаў на вынаходства і 5 рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароды
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia