Уладзімір Вікенцьевіч Бабук
Уладзімір Вікенцьевіч Бабу́к[1] (14 (26) ліпеня 1897, в. Навасёлкі, Ігуменскага павета, цяпер Пухавіцкі раён — 20 верасня 1977, Мінск) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1948)[2]. БіяграфіяСкончыў Магілёўскую фельчарскую школу ў 1917[3] годзе, вучыўся ў Блонскім народным вучылішчы, на рабфаку[4]. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1923 годзе. Працаваў загадчыкам Чэрвеньскага павятовага аддзела аховы здароўя. 3 1937 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце[4]. Загадчык кафедрамі агульнай, факультэцкай хірургіі, аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1937—1962)[2]. Памёр у Мінску. Пахаваны на могілках «Чыжоўка». Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 90 навуковых публікацый па даследаванні і лячэнню шоку і калапсу , манаграфіі, падручніка для студэнтаў медыцынскіх ВНУ. Падрыхтаваў доктара, 22 кандыдаты медыцынскіх навук[3]. Работы па эксперыментальнаму і клінічнаму лячэнню траўматычнага шоку і крывацёку, хірургічнаму лячэнню астэаміеліту , спантаннай гангрэны. Распрацаваў метады лячэння вострай прамянёвай хваробы , апендыкулярных інфільтратаў , апёкаў, гангрэны, сепсісу[2][4]. У медыцыне выдзяляюць сімптом Бабука[5]. УзнагародыУзнагароджаны 2-ма ордэнамі, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Кіргізскай ССР, значком «Выдатнік аховы здароўя»[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia