Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў
Уладзімір Віктаравіч Шкатэ́лаў[1] (руск.: Владимир Викторович Шкателов; 7 (19) мая 1861 — 7 кастрычніка 1940) — беларускі вучоны ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, доктар хімічных навук (1889), прафесар (1883), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). БіяграфіяНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў першую класічную гімназію і ў 1878 годзе паступіў на хімічнае аддзяленне Імператарскага Маскоўскага тэхнічнага вучылішча, якое скончыў у 1884 годзе. З 9 лістапада 1886 года — асістэнт Пятроўска-Разумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева)[2]. Абараніў дысертацыю на тэму «О химическом составе смол». У 1893—1914 гадах ардынарны прафесар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся разам з інстытутам у Харкаў і ў 1919 годзе па прапанове Савета Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута атрымаў званне заслужанага прафесара[2]. У ліпені 1923 года У. В. Шкатэлаў пераязджае ў Мінск і пачынае працу на кафедры сельскагаспадарчай і лясной тэхналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі[2]. З 1925 года, пасля стварэння ў Горках Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, працуе ў ёй. У 1930 годзе прызначаны дырэктарам Навукова-даследчага інстытута хіміі Акадэміі навук БССР у Мінску. Потым пераязджае ў Гомель і ў 1934 годзе стварае і становіцца кіраўніком лесахімічнай групы Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР[2]. У 1938 годзе вяртаецца ў Мінск і кіруе лесахімічнай лабараторыяй Інстытута хіміі[2]. Памёр 7 кастрычніка 1940 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па даследаванні хімічнага складу і будовы натуральных смаляных кіслот і шкіпінараў. Праводзіў першыя даследаванні па падсочцы хвоі ў розных рэгіёнах Расіі[2]. Распрацаваў тэхналагічныя працэсы на першых у Беларусі каніфольна-шкіпінарных заводах (у Бабруйску і Барысаве[2]). Сярод апублікаваных прац:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia