Уладзімір Гаўрылавіч Колб
Уладзімір Гаўрылавіч Колб (нар. 12 сакавіка 1929, Лемяшэвічы, Палескае ваяводства) — беларускі біяхімік-гематолаг, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся 12 сакавіка 1929 года ў в. Лемяшэвічы Пінскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Пінскі раён Брэсцкай вобласці). З адзнакай скончыў Пінскую фельчарска-акушэрскую школу і ў 1949 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. З другога курсу захапіўся навукова-даследчай працай і актыўна займаўся ў навуковым гуртку пры кафедры агульнай хіміі. Пасля заканчэння інстытута ў 1955 годзе быў прыняты ў аспірантуру на кафедру біяхіміі МДМІ. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1960 годзе, працуючы старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ туберкулёзу. З гэтага часу займаўся арганізацыяй лабараторнай службы ў процітуберкулёзных установах Рэспублікі. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Біяхімічныя і біяфізічныя аспекты вывучэння рэактыўнасці арганізма пры сухотах». В. Г. Колб ўпершыню арганізаваў у рэспубліцы 6 абласных, Мінскае гарадское і Рэспубліканскае навуковыя таварыства ўрачоў лабарантаў. У 1970 годзе ў БелДІІУ ім арганізавана кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, якой ён нязменна кіраваў на працягу 29 гадоў. У 1972 годзе В. Г. Колбу прысвоена вучонае званне прафесара, а ў 1990 годзе — заслужанага дзеяча навукі БССР. Сярод вучняў — 3 дактары і 12 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук. Ён аўтар 360 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 28 метадычных рэкамендацый; суаўтар 12 пасведчанняў на вынаходніцтва і 38 пасведчанняў на рацпрапановы. Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх з’ездах, канферэнцыях і семінарах. На працягу 25 гадоў быў галоўным спецыялістам па клінічнай лабараторнай дыягностыцы рэспублікі, 29 гадоў абіраўся старшынёй, а затым — прэзідэнтам Беларускага навукова-практычнага таварыства спецыялістаў клінічнай лабараторнай дыягностыкі. Кіраваў правядзеннем 5 рэспубліканскіх з’ездаў, звыш за 40 пленумаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў. Выбіраўся членам Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства. З 1992 года — член Савета навуковага таварыства клінічнай лабараторнай дыягностыкі краін СНД, з’яўляецца членам рэд-калегіі часопіса «Ахова здароўя» і рэдакцыйнага Савета часопіса «Клінічная лабараторная дыягностыка» (Расія), Праўлення Беларускага біяхімічнага таварыства. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia