Уладзімір Генадзевіч Бабічаў

Уладзімір Генадзевіч Бабічаў
Нараджэнне 23 жніўня 1991(1991-08-23) (33 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Генадзевіч Бабічаў (нар. 23 жніўня 1991, в. Сваташыцы, Дубровенскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 жніўня 1991 года ў в. Сваташыцы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура святаў (народныя)»[1].

Працаваў дырэктарам Раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна; першым сакратаром Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Талачынскай акругі № 30. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1].

Узнагароды

Узнагароджаны граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта[1].

Сям'я

Халасты[1].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya