Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько

Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько
Дата нараджэння 30 снежня 1927(1927-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 2004(2004-10-19) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько (30 снежня 1927, Ліскі, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 19 кастрычніка 2004) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1962).

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1957 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1961—1964 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1964—1965 — старшы навуковы супрацоўнік, у 1965—1970 — загадчык сектара археалогіі. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палеолит Белоруссии». У 1970—1972 годзе дацэнт Гомельскага ўніверсітэта, з 1973 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Навуковая сфера

Даследаваў верхні палеаліт і мезаліт на тэрыторыі Беларусі і сумежнай тэрыторыі Расіі. Праводзіў раскопкі верхнепалеалітычных стаянак у Бердыжы, Елісеевічах, Юдзінаве, Юравічах, стаянак фінальнага палеаліту ў Падлужжы, Грэнску, Рудні Споніцкай і іншых, устанавіў іх геалагічны ўзрост (разам з Л. М. Вазнячуком), вызначыў месца гэтых помнікаў сярод аналагічных стаянак Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Вылучыў самастойную грэнскую культуру, якая ў сваім развіцці прайшла 2 этапы: фінальнапалеалітычны і мезалітычны.

Творы

  • Археология в Белоруссии за советский период // Советская археология. — 1967. — № 4. — С.
  • Некоторые итоги исследования палеолита Белоруссии // Человек и географическая среда: сборник к VII Международному конгрессу. — М., 1964.
  • Новейшие данные по палеолиту Белоруссии // Труды Четвертичной комиссии. — М., 1964
  • О свидерской культуре в Белоруссии // Мезолит СССР. — М. — Л., 1962. — (Археология СССР).
  • Юровичская верхнепалеолитическая стоянка // Белорусские древности. — Мн., 1967.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya