Уладзімір Еўдакімавіч Снапкоўскі
Уладзімір Еўдакімавіч Снапкоўскі (нар. 22 мая 1954, Віцебск) — доктар гістарычных навук (1995), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Віцебскую СШ № 20 (1971), гістарычны факультэт БДУ (1976), аспірантуру (1979) і дактарантуру (1992) пры Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Малодшы і старшы навуковы супрацоўнік (1979—1982), старшы навуковы супрацоўнік (1988—1993) Інстытута гісторыі, вучоны сакратар аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі (1982—1988), адначасова (1980—1993) выкладчык кафедры новай і навейшай гісторыі гістарычнага факультэта БДУ. З 1993 года прафесар кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ, адначасова вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, таксама загадчык аддзела нацыянальных і міжнародных адносін Інстытута гісторыі (1995—2000). Навуковая дзейнасцьДаследуе беларускую эміграцыю, міжнародныя адносіны і арганізацыі ў XX стагоддзі, працуе ў галіне гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, паліталогіі і сацыялогіі. Аўтар больш чым 140 навуковых і навукова-папулярных прац, у т.л. манаграфій «Беларуская ССР у ААН (1944—1985)» (Мн., 1985), «Дзве германскія дзяржавы і еўрапейская бяспека: гісторыя і сучаснасць» (Мн., 1989, у сааўтарстве з М. Г. Елісеевым), «Шлях Беларусі ў ААН. 1944—1945 гг.» (Мн., 1994) і «Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі: 1944—1953 гг.» (Мн., 1997). Шэраг артыкулаў надрукаваныя ў Расіі, Польшчы, Аўстрыі, ЗША. Актыўна супрацоўнічае з замежнымі калегамі. У 1998 годзе як запрошаны вучоны Інстытута Гарымана Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку вывучаў у ЗША сучасную палітыку ЗША і краін Захаду ў дачыненні да Беларусі. Член Рады Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, член Беларускай асацыяцыі палітычных навук, вучоных саветаў факультэта міжнародных адносін БДУ і Інстытута гісторыі, спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па палітычных навуках і па гісторыі знешняй палітыкі і міжнародных адносін пры БДУ. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia