Уладзімір Лук’янавіч Шалюта
Уладзімір Лук’янавіч Шалюта (2 снежня 1938, в. Свяцілавічы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 3 красавіка 2009) — беларускі фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1989). БіяграфіяНарадзіўся 2 снежня 1938 года ў в. Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1956 годзе, пасля заканчэння Свяцілавіцкай сярэдняй школы, паступіў у Магілёўскае медыцынскае вучылішча на фармацэўтычнае аддзяленне, якое скончыў у 1958 годзе. У гэтым жа годзе быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі, дэмабілізаваны ў 1961 годзе[1]. У 1966 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1966 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на фармацэўтычным факультэце: у 1966—1981 гадах — выкладчык кафедры аналітычнай і таксікалагічнай хіміі, з 1981 года — выкладчык кафедры фармакагнозіі і батанікі, у 1981—1996 і 1998—2001 гадах — загадчык кафедры, у 1996—1997 гадах — дэкан факультэта. Навуковыя інтарэсы: флаваноідны састаў раслін Беларусі; пошук і вывучэнне біялагічна актыўных рэчываў у раслінах; распрацоўка нарматыўнай дакументацыі на лекавую раслінную сыравіну. Памёр 3 красавіка 2009 года. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia