Уладзімір Максімавіч Скарынкін
Уладзімір Максімавіч Скарынкін (7 чэрвеня 1939, г. Віцебск) — беларускі паэт і перакладчык. Біяграфічныя звесткіСкончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1961 года працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 г. у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі, у 1982—1987 і 1992—1999 гадах у Саюзе беларускіх пісьменнікаў. ТворчасцьДрукуецца з 1955. Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці. Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000). На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004). Бібліяграфія
Прэміі і ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia