Уладзімір Мацвеевіч Здановіч
Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (нар. 15 сакавіка 1959, в. Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Магістр педагогікі. БіяграфіяСкончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, інжынерам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выхавальнікам Бездзежскай сярэдняй школы, намеснікам дырэктара Крамноўскай васьмігадовай школы, настаўнікам Ліпніцкай васьмігадовай школы, Драгічынскай сярэдняй школы, дырэктарам гімназіі ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам у раённыя і абласныя Саветы дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага склікання. УзнагародыМае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Францыска Скарыны (2011), ордэнам «Садружнасць», Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік адукацыі»[1][2]. За ўмацаванне веры Уладзімір Мацвеевіч Здановіч узнагароджаны Граматай Патрыяршага Экзарха Мітрапаліта Філарэта. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia