Уладзімір Мікалаевіч Дронаў
Уладзімір Мікалаевіч Дронаў (нар. 8 кастрычніка 1948, Бягомль) — ваенны дзеяч, контр-адмірал (1996). Герой Расіі (1996). БіяграфіяСкончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання (1972), камандны факультэт Ваенна-марской акадэміі (1987). 3 1972 года на Паўночным флоце. Службу пачаў камандзірам тарпеднай групы, затым камандзірам падводнай лодкі Паўночнага флота. У 1974—1976 гадах — камандзір ракетнага падводнага крэйсера стратэгічнага прызначэння. У 1976—1978 гадах — памочнік камандзіра, у 1979—1983 гадах — старшы памочнік камандзіра, затым камандзір атамнай падводнай лодкі. У 1982—1985 гадах — камандзір ракетнага крэйсера, потым начальнік штаба дывізіі крэйсераў стратэгічнага назначэння (1987—1991), камандзір злучэння атамных падводных лодак Паўночнага флоту (1991—2000). Пасля выхаду ў запас В. М. Дронаў у 2000—2003 гадах працаваў у Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга. У цяперашні час ён працуе намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам упраўлення па персанале і сацыяльным развіцці федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Адміралцейская верфь». Узнагароды
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia