Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі
Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі (нар. 5 ліпеня 1960, в. Шутавічы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць[3]) — беларускі хімік-арганік. Член-карэспандэнт (2017), доктар хімічных навук (2000), дацэнт (2011). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1982). З 1982 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік. УзнагародыДзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за цыкл прац «Сінтэз, даследаванне і выкарыстанне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін». Навуковая дзейнасцьДаследаванні ў галіне хімічнага сінтэзу і выкарыстання стэроідаў, у прыватнасці, гармонаў раслін-брассінастероідаў. Шэраг работ прысвечаны распрацоўцы метадаў пабудовы структурных фрагментаў поліфункцыяналізіраванных стэроідаў. Ажыццявіў сінтэз важнейшых брасінастэроідаў, адпаведных ізатопна- і флуарэсцентна мечаных вытворных. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгуляцыі жыццяздольнасці і прадуктыўнасці раслін з дапамогай стэроідных гармонаў, стварэнні і ўкараненні прынцыпова новых аграпрэпаратаў і экалагічна дружалюбных тэхналогій на гэтай аснове. Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia