Уладзімір Мікалаевіч Заграбельны
Уладзімір Мікалаевіч Заграбельны (нар. 18 лютага 1938, Свярдлоўск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Магнітагорскам аддзяленні Чалябінскграмадзянпраекта (1962—1968). З 1968 г. — галоўны архітэктар праектаў Гомельскага філіяла Белдзяржпраекта, галоўны архітэктар майстэрняў Белкамунпраекта, з 1972 года — галоўны архітэктар аддзела Дзіпражыўмаша. Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражываў у Гомелі. ТворчасцьЗапраектаваў шэраг мікрараёнаў, ПДП цэнтра горада, вытворчы корпус тэатра ў Магнітагорску. Асноўныя працы (самастойна ці ў аўтарскім калектыве): праекты забудовы г.п. Васілевічы, Азарычы, Парычы Гомельскай вобласці, мікрараёна № 5 (1968—1970), будынак філіяла Белжылпраекта (1972), рэканструкцыя заводаў «Гомсельмаш» і станкабудаўнічага ў Гомелі, «Сельгазагрэгат» у Бабруйску і Барысаве, заводы ў Прыбалтыцы, канструктарска-тэхналагічныя інстытуты Мінжыўмаша ў Гомелі, Бабруйску, Брэсце, Умані, Рызе, Чымкенце (1972—1987). Узнагароды2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект забудовы цэнтра г. Віцебска (1969, у аўтарскім калектыве). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia