з лева на права: царква па вул Дяржынскага; сельсавет; Мемарыял лагера смерці; бібліятэка, адміністрацыйны будынак; вуліца Касрычніцкая, адміністрацыйны будынак
Гарадскі пасёлак знаходзіцца каля ракі Віша, за 42 км у напрамку на поўнач ад горада Калінкавічы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, на аўтамабільнай дарозе Калінкавічы—Бабруйск (скрыжаванне дарог Р31 і Р34).
5 сакавіка1920 года ў 13 гадзін мястэчка была занятае без бою польскімі войскамі. Зрабіла гэта паўночная калона 2-й брыгады кавалерыі пад кіраўніцтвам палкоўніка Кастэцкага, як частку аперацыі па адбіццю з рукаў бальшавікоў Мазыра[5]. Летам 1920 года мястэчка зноў занята бальшавікамі.
У 1924—1931 гадах цэнтр Азарыцкага, у 1935—1960 — Даманавіцкага раёнаБССР. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны захопнікамі з ліпеня 1941 года да 21 студзеня 1944 года. Немцы стварылі каля пасёлка тры канцэнтрацыйныя лагеры — Азарыцкія лагеры смерці, дзе знішчылі 16,5 тыс. чалавек. За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
З 1959 года гарадскі пасёлак[6], з 1960 года ў Калінкавіцкім раёне.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
↑Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 304. ISBN 978-83-11-11934-5.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 17 лістапада 1959 г. Аб пераўтварэнні вёскі Азарычы Даманавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
Дураў І. Л. Азарычы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 57. — 727 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 15. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)
Ліст карты N-35-131. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)