Уладзімір Мікалаевіч Сірачынскі
Уладзімір Мікалаевіч Сірачынскі (1868 — ?) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, Герой Працы (1922). БіяграфіяНарадзіўся ў 1868 годзе у маёнтку Калісберг[3] Радашковіцкай воласці Вілейскага павета ў сям’і селяніна. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў 1884 годзе. Народны настаўнік у Віленскай губерні ў 1884—1888 гадах. Скончыць Віленскі настаўніцкі інстытут у 1891 годзе, пасля чаго працаваў настаўнікам семінарыі і народных вучылішчаў (1891—1893). C 1893 года — слухач курсаў па фізіцы для настаўнікаў сярэдніх школ пры Пецярбургскім універсітэце. Настаўнік Віцебскага вышэйшага пачатковага вучылішча ў 1893—1904 гадах. Выкладчык курсаў па фізіцы для настаўнікаў сярэдніх школ пры Пецярбургскім універсітэце ў 1904—1907 гадах. Выкладчык фізікі віцебскай гімназіі і рэальнага вучылішча ў 1907—1912. Настаўнік і выкладчык фізікі і матэматыкі Невельскай гімназіі і рэальнага вучылішча ў 1912—1915 гадах. Выкладчык фізікі і матэматыкі сярэдніх школ у Віцебску (1915—1917). Загадчык кафедры фізікі механа-будаўнічага інстытута ў Віцебску (1917—1924) і адначасова ўзначальваў кафедры фізікі ў сельскагаспадарчым(1917—1922) і педагагічным (1917—1921) інстытутах. Вучоны сакратар Галоўнага палітыка-асветніцкага камітэта Наркамасветы БССР у 1924—1925 гадах. Асістэнт, дацэнт кафедры фізікі БДУ (1924—1927) і адначасова дацэнт кафедры фізікі камуністычнага ВНУ (1924—1927). Загадчык кафедры фізікі БДУ — Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута — у 1927—1941 гадах. Прысвоена вучонае званне дацэнта (1930), прысуджана вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук (1936), выконваў абавязкі загадчыка кафедры фізікі Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1945). Асноўны напрамак навукова-практычнай дзейнасці-удасканаленне дакладнасці, адчувальнасці фізічных прыбораў і распрацоўка новых прыбораў, у тым ліку для лабараторных заняткаў па фізіцы:
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia