Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі
Уладзімір Мікалаевіч Тарно́ўскі[1] (нар. 17 студзеня 1947, Ужгарад, Закарпацкая вобласць, Украіна) — савецкі і беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1970 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. З 1970 года — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце», з 1987 года — кіраўнік майстэрні «Белдзяржпраекта». У 1989—1996 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, з 1996 года ізноў у інстытуце «Мінскпраект»[1]. Член Саюза архітэктараў з 1974 года[1]. Пражываў у Мінску. Творчасць![]() Асноўныя работы (у сааўтарстве): у Мінску — комплекс 9-, 12-павярховых жылых дамоў для Беларускай ваеннай акругі па Старавіленскім тракце (1974—1980), студэнцкі інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі па вуліцы Ванеева (1975), Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі (1980), помнік А. С. Пушкіну і ландшафт навакольнага асяроддзя (1999); жылы гарадок Рось (Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); рэканструкцыя Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Дразды» пад Мінскам (1997) і будынка Нацыянальнага банка Беларусі па вул. Леніна (2000). Сярод іншых работ: забудова мікрараёна «Тарон-4» у горадзе Ванадзор (Арменія; 1992), жылы дом па вуліцы Леніна ў Астане (1998)[1]. УзнагародыДыплом Саюза архітэктараў СССР на Усесаюзным аглядзе творчасці маладых архітэктараў (1982)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia