Уладзімір Мітрафанавіч Свяжынскі
Уладзімір Мітрафанавіч Свяжы́нскі (нар. 28 красавіка 1945, в. Новыя Турасы, зараз Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі лінгвіст, літаратуразнавец, гісторык. Спецыяліст па беларускай мемуарыстыцы XVI—XVII стагоддзяў і мове беларускай пісьменнасці часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат філалагічных навук (1978)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 28 красавіка 1945 года ў вёсцы Новыя Турасы Ушацкага раёна[1]. Скончыў у 1971 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР[1]. У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «З гісторыі беларуска-польскіх моўных кантактаў даўняй пары (на матэрыяле „Дзённіка“ Ф. М. Еўлашоўскага)»[1]. У 1971—1992 гадах у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. У 1993—2007 гадах старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: этнакультурная, моўная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім і статус беларускай мовы; праблемы кірылічнай, лацінскай і арабскай палеаграфіі; эдыцыйная археаграфія; крыніцазнаўства палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі; беларуская мемуарыстыка часоў Вялікага Княства Літоўскага; генеалогія[1]. Найважнейшыя працы: «„Гістарычныя запіскі“ Ф. Еўлашоўскага» (Мінск, 1990); Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т. 1—22 (Мінск, 1982—2002; у сааўтарстве); Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. (Мінск, 1988; у сааўтарстве); Мова выданняў Францыска Скарыны (Мінск, 1990; разам з А. М. Булыкам, А. Л. Жураўскім); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Кнігі № 28 Метрыкі ВКЛ (Мінск, 2000). Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia