Уладзімір Парфір’евіч Юзьвюк
Уладзімір Парфір’евіч Юзвюк (1868, Высокае, Гродзенская губерня — 1943) — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні, заснавацель і кіраўнік Віленскага аддзела Саюза рускага народа. БіяграфіяСын псаломшчыка. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1890). Свяшчэннік, протаіерэй, настаяцель царквы ў мястэчку Гальшаны, Ашмянскага павета., Віленскай губерні. Дэпутат епархіяльных з’ездаў, вядомы царкоўны дзеяч. Арганізатар і старшыня мясцовай пажарнай дружыны, наладжвальнік і старшыня ўпраўлення пазыковага таварыства, старшыня санітарнай камісіі. Заснавальнік мясцовага аддзела Саюза рускага народа (СРН). Кандыдат у члены Галоўнага Савета СРН (1912). У Дзярждуме актыўна выступаў у абарону праваслаўя ў паўднёва-заходніх губернях ад замахаў каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Абіраўся ў члены думскіх камісій па фінансавых пытаннях і па барацьбе з нямецкім засіллем (1915). Пасля рэвалюцыі — актыўны дзеяч у абарону праваслаўнай веры ў Польшчы (у 1930 абраны віцэ-старшынёй Перадсаборнага Сходу Праваслаўнай царквы ў Польшчы). Памёр у 1943 гозе, пахаваны ў Гальшанах на царкоўным дворыку, насупраць галоўнага ўваходу ў царкву[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia