Генрых Іпалітавіч Свянціцкі
Генрых Іпалітавіч Свянціцкі (польск.: Henryk Święcicki, руск.: Генрих Ипполитович Свенцицкий; 7 сакавіка 1852, Расійская імперыя — 19 чэрвеня 1916, каля горада Кіславодска, Расійская імперыя) — інжынер, член Віцебскага таварыства сельскай гаспадаркі і Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, грамадскі дзеяч і палітык. Сапраўдны стацкі саветнік. Быў дэпутатам III і IV Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Віленскай губерні, дзе ўваходзіў у дэпутацкія групоўкі «краёўцаў» і належаў да краёўцаў-кансерватараў. Паходжанне роду і сям'яГенрых Іпалітавіч Свянціцкі нарадзіўся 7 сакавіка 1852 г. у дваранскай каталіцкай сям'і старажытнага роду Свянціцкіх гербу «Ястрабец», якая жыла ў Мінскай губерні Расійскай імперыі і паходзіла са шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Яго бацька Іпаліт Вінцэнтавіч Свянціцкі валодаў маёнткам Мятлічыцы (1308 дзесяцін зямлі) у Барысаўскім павеце Мінскай губерні[2]. Па прычыне службовых і кар'ерных перамяшчэнняў па Расійскай імперыі быў запісаны не толькі ў дваранскую радаводную кнігу (у 6-ю частку) Мінскай губерні, але і Наўгародскай і Санкт-Пецярбургскай. Быў жанаты і меў чацвёра сыноў:
МаёнтакМеў маёнтак у Віленскім павеце Віленскай губерні — каля 400 дзесяцін зямлі, а таксама ў 1892—1907 гг. даходным домам у Санкт-Пецярбургу (пр. Маскоўскі, д.16)[6]. АдукацыяСкончыў Мінскую губернскую гімназію. У 1876 г. скончыў Санкт-Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Інжынерна-службовая, гаспадарчая і гуманітарная дзейнасцьПасля заканчэння інстытута служыў на Мікалаеўскай чыгунцы, дзе прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы ад праектавання да кіраўніка (з 1896 г.). Прымаў удзел у будаўніцтве Наўгародскай чыгункі і стаў у 1900 г. яе галоўным інжынерам (г.зн. начальнікам). У 1903 г. быў прызначаны на пасаду галоўнага інжынера па будаўніцтву чыгункі Балагое-Пскоў. У ходзе службы атрымаў (з цягам часу) 18 красавіка 1899 г. чын сапраўднага стацкага саветніка. Пасля выхаду ў адстаўку быў прылічаны да Міністэрства шляхоў зносін і прыкамандзіраваны да Упраўлення па будаўніцтве чыгунак, але без грашовага забеспячэння. У якасці прадстаўніка Міністэрства шляхоў зносін прымаў удзел у IV Міжнародным кангрэсе чыгуначнікаў. У ходзе службы атрымаў ордэн Св. Станіслава 3-й ступені (1885) і ордэн Св. Ганны 3-й ступені (1895), а таксама ў 1913 г. значок у памяць 300-годдзя царствавання дома Раманавых. Стаў членам Праўлення Персідскага горна-прамысловага таварыства. Быў членам Віцебскага таварыства сельскай гаспадаркі і Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. У Санкт-Пецярбургу быў папячыцелем таннай сталоўкі Рымска-каталіцкага дабрачыннага таварыства і старшынёй рады адукацыйнай арганізацыі «Польская маціца». З пачаткам Першай сусветнай вайны стаў адным з заснавальнікаў Таварыства ўзаемадапамогі бедным сем'ям палякаў, якія ўдзельнічалі ў вайне, і польскаму насельніцтву, якое пацярпела ад ваенных дзеянняў[7]. Палітычная дзейнасцьДзейнасць у земствахКалі з'яўляўся кіраўніком чыгункі, прымаў удзел у дзейнасці земства Наўгародскай губерні: абіраўся гласным павятовага і губернскага земскага сходу Наўнародскай губерні. Быў удзельнікам земскіх і гарадскіх з'ездаў у Маскве — у якасці прадстаўніка ад Наўгародскай губерні. Быў выбаршчыкам ад Мінскай губерні ў I і II Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі. Погляды на аграрнае пытаннеУ сваім дакладзе «Аграрнае пытанне» ад 5 сакавіка 1906 г. Мінскаму таварыству сельскай гаспадаркі Генрых Свянціцкі абагульніў погляды мясцовых каталіцкіх дваран-маянткоўцаў на вырашэнне аграрнай праблемы ў Заходнім краі і ўсёй Расійскай Імперыі[8]. Свянціцкі прааналізаваў погляды Уладзіміра Гурко, Мікалая Кутлера і сацыял-дэмакратаў — і ў першую чаргу прапановы нацыяналізацыі зямлі. Ён указаў, што ідэя нацыяналізацыі зямлі як спосаб вырашэння не толькі аграрнага пытання, але і іншых эканамічных і палітычных праблем не з'яўляецца новай, бо выказвалася яшчэ Жан-Жакам Русо і Генры Джорджам. Свянціцкі падкрэсліў, што ідэя нацыяналізацыі зямлі не прыжылася ва ўсіх цывілізаваных краінах і не прыжывецца ў Расійскай Імперыі, бо, па-першае, гісторыя і досвед сялянскай абшчыны паказвае немажлівасць такім спосабам ліквідаваць беднасць сялян, а па-другое, толькі права прыватнай уласнасці дае імпульс да працоўнай актыўнасці[9]. Свянціцкі прыводзіў падлікі Уладзіміра Гурко: калі раздаць усе землі сялянам, то кожны з іх атрымае прыбаўку ў 4 дзесяціны зямлі, што ніякай карысці сялянам не дасць, а прынясе толькі шкоду. У выніку ліквідацыі эфектыўных дваранскіх маёнткаў буйных і сярэдніх зямельных памераў сяляне страцяць заробкі, якія яны атрымліваюць у гэтых маёнтках. Акрамя таго, на думку Свянціцкага, трэба ўлічваць рост сялянскага насельніцтва: калі б сутнасць аграрнага пытання заключалася ў недахопе зямлі і калі б дазволіць зараз размеркаванне ўсіх наяўных свабодных зямель паміж сялянамі, то праз 7 год атрымаецца той жа недахоп зямлі[10]. Свянціцкі ў дакладзе крытыкаваў тых рускіх землеўласнікаў у Паўночна-Заходнім краі, якія не выступалі супраць адчужэння сваіх зямель у краі, толькі б ім за такое адчужэнне зямлі заплацілі. Ён казаў, што для мясцовых каталіцкіх дваран-маянткоўцаў Паўночна-Заходняга края гэта асабліва непрымальна, бо яны жывуць у краі і любяць уласна кіраваць маёнткамі, а значная частка рускіх землеўласнікаў у краі не жыве і кіруе сваімі маёнткамі праз аканомаў альбо здае ў арэнду[10]. Адкінуўшы ідэю нацыяналізацыі зямлі і прынцып адчужэння часткі прыватнаўласніцкіх зямель, Свянціцкі адносна вырашэння аграрнага пытання выступіў за стварэнне спрыяльных умоў гаспадарання для сялян на тых землях, якімі яны валодаюць. Ён указваў на шкоднасць для сялян цяперашняй падаткавай сістэмы, якая мае саслоўны характар, калі на адну дзесяціну сялянскай зямлі падатак складае 1 рубель 49 капеек, а на адну дзесяціну дваранскай зямлі — 20 капеек. У якасці неабходных мер па вырашэнні аграрнага пытання ў Расійскай Імперыі Генрых Свянціцкі бачыў: удасканаленне падаткавай палітыкі ў кірунку раўнамернасці падаткаабкладання для ўсіх слаёў насельніцтва; ліквідацыі сялянскай абшчыны і стварэння прыватных сялянскіх гаспадарак; ліквідацыі зямельнай церазпалосіцы і сервітутаў; прадастаўлення сялянам ільготных і доўгатэрміновых крэдытаў для набыцця зямлі; стварэння Дзяржаўнага банка замест існуючых Дваранскага банка і Сялянскага банка; павелічэння выдаткаў на народную асвету; паляпшэнне агранамічнай адукаванасці сялян у справе вядзення сваіх гаспадарак; і інш.[11] Абсурднасць прапаноў сацыялістаў аб падзеле багацця паміж усімі грамадзянамі Свянціцкі бачыў у тым, што ліквідацыя прыватнай уласнасці непазбежна прывядзе грамадства да застою, эканамічнай адсталасці і беднасці, а не росквіту грамадства, бо пазбавіць стымулаў да павышэння прадукцыйнасці працы[12][13]. Падобныя погляды былі дамінуючымі ў краёўцаў-кансерватараў і выказваліся дэпутатамі-краёўцамі ў Дзяржаўнай Думе і Дзяржаўным Савеце Расійскай Імперыі, хоць у некаторых праектах (Эдварда Вайніловіча, Гераніма Друцкага-Любецкага, ксяндза Антонія Сангайлы і інш.) гучалі мажлівасці саступак (адчужэння часткі прыватнаўласнікіх зямель на карысць сялян) за адпаведную грашовую кампенсацыю маянткоўцам[14]. Дэпутацтва ў III Дзяржаўнай Думе![]() 18 кастрычніка 1907 г. быў абраны дэпутатам ад Віленскай губерні ў III Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі ад з'езду землеўладальнікаў, дзе ўвайшоў у групоўку дэпутатаў-краёўцаў «Польска-літоўска-беларуская група» («Польска-літоўска-беларускае кола»)[15]. У Думе стаў членам дэпутацкіх камісій: 1) бюджэтнай, 2) па разбору карэспандэнцыі, 3) аб шляхах зносін, 4) аб мясцовым самакіраванні, 5) распарадчай, 6) аб паляванні, 7) па справе перасялення. Быў дакладчыкам у камісіях: 1) па выкананні дзяржаўнага бюджэту (раскладцы прыбыткаў і выдаткаў), 2) аб шляхах зносін, 3) аб паляванні. Дэпутацтва ў IV Дзяржаўнай Думе20 кастрычніка 1912 г. зноў быў абраны дэпутатам ад Віленскай губерні ў IV Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі ад з'езду землеўладальнікаў, дзе зноў увайшоў у групоўку дэпутатаў-краёўцаў «Беларуска-літоўска-польская група» («Беларуска-літоўска-польскае кола»)[16]. Стаў членам дэпутацкіх камісій: 1) бюджэтнай, 2) аб шляхах зносін, 3) аб паляванні, 4) аб мясцовым самакіраванні, 5) распарадчай, 6) аб шлюзаванні парогаў ракі Днепр, 7) па гарадскіх справах, 8) аб мерах па спыненні ненармальнага падаражэння прадметаў першай неабходнасці. У 1910-ыя гг. быў масонам і скарбнікам Бюро масонскага Міжпарламенцкага союза[17]. Творы
Смерць і пахаваннеПамёр 19 чэрвеня 1916 г. на шляху ў горад Кіславодск (Расійская імперыя), не даслужыўшы да канца (да 1917 г.) кадэнцыі дэпутата IV Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі. Пахаваны на каталіцкіх могілках Петраграда (Расійская імперыя). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia