Уладзімір Пятровіч Кульваноўскі
Уладзі́мір Пятро́віч Кульвано́ўскі (15 жніўня 1918[1], Мінск — 4 лістапада 2003, Мінск, Беларусь) — беларускі тэатральны мастак[1]. БіяграфіяУ 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1938 годзе. Вучыўся ў І.В. Ахрэмчыка, В.К. Дзежыца, Л.М. Лейтмана. З 1938 года працаваў у Вялікім тэатры оперы і балета. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1939 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у акупаваным Мінску. Пасля вызвалення Мінска, 7 ліпеня 1944 года Уладзімір Кульваноўскі быў прызваны ў Чырвоную армію, на 3-ці Беларускі фронт. 6 жніўня 1944 года ў баях у раёне горада Сувалкі быў паранены ў грудзі і ў левую руку, у выніку чаго стаў інвалідам. За праяўленую мужнасць быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі[2][3]. З 1959 года член Беларускага саюза мастакоў. У 1968 годзе ў гонар 50-годдзя Уладзіміра Пятровіча была арганізавана персанальная юбілейная выстаўка[4][5], у 1983 годзе адбылася персанальная выстаўка з нагоды 65-годдзя мастака. Асноўныя творыПрацаваў у галіне сцэнаграфіі. Сярод тэатральных твораў эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў[1]:
Працаваў таксама ў жывапісе і графіцы. Стварыў серыю графічных лістоў, прысвечаных старажытнаму Мінску[1]. Сярод іх графічныя лісты «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай». З’яўляецца аўтарам жывапісных лірычных пейзажаў. 28 твораў Уладзіміра Кульваноўскага захоўваецца ў фондах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры[7]. Працы мастака таксама знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і фондах Беларускага саюза мастакоў. Асабістае жыццёУ лютым 1947 года ажаніўся з Інай Мікалаеўнай Боткінай (1927 — 2008), унучкай украінскага кампазітара Ф.І. Ваячака. Меў пяцёх дзяцей: Барыса (1947 — 1947), Пятра (1950 — 1953), Кацярыну (1955 — 1989), Аляксандру (нар. 1956), Вікторыю (нар. 1963)[8]. Ушанаванне памяціУ 2023 годзе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбылася выстава «Мастак у люстэрку сцэны», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння мастака[7]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia