Уладзімір Расціслававіч Гардзін
Уладзімір Расціслававіч Гардзін (18 студзеня 1877, Цвер — 28 мая 1965, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст. Народны артыст СССР (1947). БіяграфіяТворчую дзейнасць пачаў у 1898 годзе ў правінцыяльных тэатрах, у 1904—1905 гадах акцёр Тэатра В.Камісаржэўскай (Пецярбург), потым Маскоўскага тэатра Корша. Сярод роляў: Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Фёдара Дастаеўскага), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Льва Талстога). З 1913 года працаваў у кіно. Атрымаў вядомасць як рэжысёр і сцэнарыст фільмаў-экранізацый «Ганна Карэніна» і «Крэйцарава саната» (абодва 1914 года), «Вайна і мір» (1915, разам з Я.Пратазанавым; усе паводле Льва Талстога), «Дваранскае гняздо» і «Напярэдадні» паводле Івана Тургенева (абодва 1915). У 1919 годзе аснаваў і быў кіраўніком 1-й Дзяржкінашколы (цяпер Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі). Паставіў фільмы: «Дзевяноста шэсць» (1919), «Паэт і цар» (1927), «Кастусь Каліноўскі», «Чатырыста мільёнаў» і «Песня вясны» (усе 1928). Зняўся ў фільмах «Сустрэчны» (1932), «Іудушка Галаўлёў» (1934), «Канцэрт Бетховена» (1936). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia