Уладзімір Рыгоравіч Бандарэнка
Уладзі́мір Рыго́равіч Бандарэ́нка (нар. 16 лютага 1946) — рускі журналіст і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў газет «Дзень», «Заўтра», «Дзень літаратуры». Член Саюза пісьменнікаў Расіі. БіяграфіяУладзімір Бандарэнка нарадзіўся 16 лютага 1946 года ў Петразаводску. У 1969 годзе скончыў Дзяржаўны лесатэхнічны інстытут у Ленінградзе, затым — Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Пасля яго заканчэння працуе загадчыкам літаратурным аддзелам у Малым тэатры, ва Мхате імя М. Горкага ў рэжысёра Таццяны Даронінай. З 1990 года з’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Дзень», з лістапада 1993 года — намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвай газеты «Заўтра». З мая 1997 года — рэдактар дадатку да газеце «Завтра» — «Дзень літаратуры». Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 1991 года. Публікуецца ў газеце «Літаратурная Расія», часопісе «Наш сучаснік». Бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia