Уладзімір Спірыдовіч
Уладзі́мір Спірыдо́віч (22 сакавіка 1952, Мінск, БССР ― 30 студзеня 2013, Мінск, Беларусь) ― беларускі рок-музыкант. Лідар гуртоў «Funny Foxes» і «Арганаўты», удзельнік першага і другога мінскіх біт-фестываляў, аўтар «хіпоўскіх» песень і беларускі першапраходец ў галіне арт-рока.[2] БіяграфіяНарадзіўся 22 сакавіка 1952 года. У дзяцінстве жыў на вуліцы Чырвонаармейскай, каля ЦК КПБ. Сур’ёзна займаўся футболам і пра музыку спачатку не думаў. Першую гітару 6-гадоваму Валодзю падарылі суседзі, ён аддаў яе сябру — Яўгену Канавалаву, будучаму лідар-гітарысту ВІА «Алгарытмы». Пазней, дзякуючы «The Beatles» і «Алгарытмам», Валодзя далучыўся да электрагітары і Канавалава называў сваім настаўнікам. Першы ансамбль на чале са Спірыдовічам утварыўся ў 1967 годзе. У склад патрапілі хлопцы з аднаго двара: Андрэй Святаславаў (бас), Уладзімір Пад’ельскі (гітара), Сяргей Дзевяткоў (бубны) і сам Спірыдовіч (гітара). Усе чацвёра спявалі, Спірыдовіч сам пісаў песні. Гурт меў назву «Funny Foxes» і базаваўся ў ДК Камвольнага камбіната, граў там жа і ў школе на танцах. Рэпертуар «Funny Foxes» з большага складаўся з кавераў на творы замежных гуртоў. На Першым фестывалі біт-ансамбляў Мінска ў 1968 годзе «Funny Foxes» здзівілі журы сваім юным узростам і неардынарным знешнім выглядам. У сваім конкурсным сэце «Funny Foxes» прадставілі аўтарскую песню Спірыдовіча, апрацоўку беларускага фальклору і песню гурта «Czerwone Gitary ».[3] ТворчасцьНаступны калектыў Уладзімір Спірыдовіч стварыў на фізфаку БДУ. Гурт меў назву «Арганаўты» і побач з аўтарскімі песнямі Спірыдовіча і каверамі выконваў беларускія народныя спевы ў сваёй адаптацыі. Касцяк ансамбля склалі: Лявон Кладухін (бас), Вячаслаў Ярэй (бубны), Эдуард Петрашкевіч (скрыпка) і сам Уладзімір Спірыдовіч (гітара, лідар-вакал), адзіны з квартэту без аніякай музычнай адукацыі. Да асобных выступаў запрашаліся сола-гітарысты — Яўген Канавалаў, Сяргей Молеў, Уладзімір Угольнік. Спецыялісты з кансерваторыі адзначалі надзвычай моцныя, «пастаўленыя» галасы «Арганаўтаў». Спірыдовіч тлумачыў гэтую ўласцівасць тым, што ўдзельнікі гурта пілі віно і спявалі па пяць гадзін штодзень, а рэпетыцыі праводзілі, седзячы на дрэвах у Купалаўскім скверы, збіраючы вакол сябе масу народу. На Другім біт-фестывалі 1971 года «Арганаўты» атрымалі першае месца, узмоцненае тым, што другога не далі нікому. Зала пляскала пераможцам стоячы. Сваю ролю ў перамозе адыгралі аўтарскі матэрыял, шлягер «Каб любіць Беларусь…», кавер на «Bee Gees », рок-версія шубертаўскай «Ave Maria » і струнная секцыя дзяўчат з музвучэльні. Ніхто ў межах СССР на той момант не праводзіў такіх арт-рокавых эксперыментаў, артыкул пра гурт быў надрукаваны ў газеце «Беларускі ўніверсітэт» у 1971 годзе. Другі біт-фестываль завяршыўся скандалам: публіка ў рок-н-рольным экстазе пачала ламаць крэслы. У выніку студэнта Спірыдовіча сталі пастаянна запрашаць у парткам Белдзяржуніверсітэту на прафілактычныя размовы, на ансамбль пасыпаліся абвінавачванні ў дэпрэсіўных настроях. Музыкі разам з сябрамі былі змушаныя самі цягаць апаратуру ў Палац прафсаюзаў, калі БДУ праводзіў там свае мерапрыемствы, аўтобус адміністрацыя прынцыпова не давала. Выключэннем у адносінах да рок-групы з стала святкаванне 50-годдзя БДУ ў Маскве, дзе «Арганаўтам» дазволілі выступіць. У 1971 годзе «Арганаўты» спынілі дзейнасць. Гурт паспеў запісацца ў студыі Белрадыё, але гукасэсіі не захавалася. Уладзімір Мулявін запрашаў Спірыдовіча на праслухоўванне ў «Песняры». Таксама была прапанова паўдзельнічаць ва Усесаюзным конкурсе «Алло, мы ищем таланты! », якую Спірыдовіч адхіліў з-за жадання працягваць адукацыю. У першай палове 1970-х гадоў Спірыдовіч граў на танцах, што ладзіліся ў перыферыйных клубах. Разам з Уладзімірам Кандрусевічам адпрацаваў сезон у карчмах Сочы. Спірыдовіч, Кандрусевіч і Канавалаў выступалі ў жывым тэлеэфіры з песняй на верш Янкі Купалы «Лірнік», застаўся фотаздымак з трансляцыі. Спірыдовіч удзельнічаў у нелегальных хіпоўскіх летніках на Нарачы. Створаны Спірыдовічам у 1976 годзе гурт «Время» рэзанансу, як папярэднія, не меў. Ансамбль існаваў да Алімпіяды-1980 пры Міжнародным моладзевым цэнтры «Юнацтва» на Мінскім моры. У 1990-х і 2000-х гадах выкладаў фізіку, займаўся хатнім гуказапісам — пісаў новыя і рэканструяваў старыя песніі з рэпертуару «Арганаўтаў». Засвоіў праграмы для гуказапісу і музпраграмавання, да супрацы далучаў экс-«арганаўта» Эдуарда Петрашкевіча і экс-«песняроў» Віктара Маўчанава і Барыса Бэрнштэйна. У сукупнасці напісаў амаль дзве сотні песень і ў выглядзе самвыдату выпусціў каля дзясятку альбомаў. Апошні альбом Спірыдовчіа датуецца 2009 годам. Займацца музыкай далей не дала хвароба, памёр 30 студзеня 2013 года.[4] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia