Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч
Уладзі́мір Пятро́віч Кандрусе́віч (нар. 29 верасня 1949, Гродна) — беларускі кампазітар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.[1] БіяграфіяНарадзіўся ў Гродне. Яго бацька, кравец, любіў спяваць, Рыгор Шырма запрашаў яго ў свой славуты калектыў. Хадзіў у музычную школу, хоць вельмі не хацеў. Першыя спробы напісання ўласных сачыненняў з’явіліся ў музычнай вучэльні. Беларускую кансерваторыю закончыў двойчы, спачатку як піяніст. У студэнцкія гады захапляўся «The Beatles», іграў на гітары. Іграў на танцах, у Доме культуры 1-га цагельнага завода. Пасля атрымання адукацыі год працаваў канцэртмайстрам у Оперным тэатры. Потым паступіў у кансерваторыю другі раз, ужо на кампазіцыю, у клас Яўгена Глебава.[2] Бацька мастака Уладзіміра Кандрусевіча. ТворчасцьНапісаў музыку больш чым да 200 спектакляў і 32 фільмаў, удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета «Мефіста», мюзіклаў «Шклянка вады», «Джулія», «Соф’я Гальшанская», «Байкер». Мюзікл «Соф’я Гальшанская», пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію. Поўнаметражныя ігравыя фільмы «Кіндэрвілейскі прывід» і «Рыжык у Залюстроўі», аўтар музыкі да якіх — Уладзімір Кандрусевіч, атрымалі высокую ацэнку на розных кінафестывалях. Адным з этапаў творчага шляху Уладзіміра Кандрусевіча стала супрацоўніцтва з прадзюсерскім цэнтрам «Спамаш».[3] УзнагародыЛаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia