Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч
Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч (12 сакавіка 1914, Краснадворцы, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 14 лістапада 1978, Лос-Анджэлес, ЗША) — беларускі паэт. БіяграфіяСканчыў педагагічныя курсы ў Слуцку, працаваў настаўнікам. У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аднак, скончыць яго не ўдалося. У 1936 годзе рэпрэсіраваны і сасланы на Калыму. У жніўні 1940 года прывезены ў Мінск на даследаванне і перагляд справы, дзе яго заспела вайна. Падчас акупацыі жыў у Слуцку, служыў намеснікам старшыні гарадской управы, рэдагаваў «Газэту Случчыны». У 1944 годзе выехаў у Германію. З 1948 года жыў у ЗША, рэдагаваў ратапрынтны часопіс «Беларус у Амерыцы», працаваў выкладчыкам у каледжы ў штаце Індыяна. Некалькі разоў прыязджаў у БССР. Выказваў захапленне савецкім ладам жыцця, што абурыла беларускую эміграцыю і спрычынілася з’яўленню ў замежнай беларускамоўнай прэсе фельетонаў, эпіграм, карыкатур на У. Клішэвіча. ТворчасцьДрукаваць вершы пачаў у 1931 годзе, выступаў у акруговай і раённай перыёдыцы. У час вайны друкаваўся ў акупацыйных газетах. Удзельнічаў у калектыўных зборніках «Песняры Случчыны» (Слуцк, 1943) і «Ля чужых берагоў» (Мюнхен — Нью-Ёрк, 1955). У 1964 годзе выдаў зборнік паэзіі «Далячынь» (Саўт-Рывер, ЗША), у 1965 — паэму «Васіль Каліна» (Лондан), у 1973 — зборнік «Сняцца сны мне залатыя» (Бібліятэка газеты «Голас Радзімы», Мінск). У 1970—1975 гады шмат вершаў апублікаваў у газеце «Голас Радзімы». У паэме «Васіль Каліна» паказаў жыццё вёскі ў перыяд калектывізацыі, масавыя рэпрэсіі супраць сялян і інтэлігенцыі. Паэма «Шлях у светлае» прысвечана гісторыі БССР і СССР. Перакладаў на беларускую мову творы Анакрэона, Лукіяна, Катула, Платона, Амара Хаяма, Ф. Шылера, П. Шэлі, У. Уітмена, а таксама С. Ясеніна, М. Рыльскага і інш. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia