Уладзімір Уладзіміравіч Карызна
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Кары́зна (нар. 30 верасня 1962, г.п. Опса, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі кампазітар. БіяграфіяПасля школы скончыў музычнае вучылішча, служыў у войску. У 1990 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «кампазіцыя» прафесара Яўгена Глебава. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года. Працаваў у 1995—1997 гадах на Беларускім тэлебачанні, у 1998—1999 гадах на кінастудыі «Беларусьфільм». З 2005 года працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Прэм’ера» Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі. ТворчасцьПрацуе ў розных музычных жанрах. Напісаў харавыя цыклі на вершы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Карызны-старэйшага, сімфанічныя паэмы, інструментальныя і эстрадныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песняў, творы для дзяцей, песні. Прэміі і ўзнагароды
Сям’яЖанаты, жонка Святлана — піяністка. Старэйшая дачка Анастасія — скрыпачка[1], сын Іван — віяланчэліст, [2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia