Уладзімір Цітавіч Алісейка
Уладзімір Цітавіч Алісейка[3] (22 лютага 1921 — 9 мая 1981) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір сапёрнага ўзвода 42-га асобнага сапёрнага батальёна 136-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту, старэйшы сяржант[2]. Герой Савецкага Саюза, палкоўнік. БіяграфіяНарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Косетаў Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь), у сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1943года. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і тры курсы працоўнага факультэта у горадзе Мазыры. Да прызыву ў 1940 годзе ў Чырвоную армію працаваў у саўгасе. На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941 года. Асабліва вызначыўся старэйшы сяржант Алісейка пры фарсіраванні Дняпра[4]. 2 кастрычніка 1943 года ўзвод пад яго камандаваннем ў ліку першых пераправіўся на правы бераг ракі паўднёвей Кіева. На працягу двух дзён пад шквальным агнём праціўніка ажыццяўляў дапамогу ў пераправе падраздзяленняў. 3 кастрычніка 1943 года пры адбіцці чарговай варожай контратакі быў цяжка паранены, але не пакінуў поля бою. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10.01.1944
старэйшаму сяржанту Алісейка Уладзіміру Цітавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». Палкоўнік У. Ц. Алісейка да 1971 года працягваў службу ў арміі. Жыў у Краснадары. Працаваў у Расгалоўсельгаскамплекце. Памёр 9 мая 1981 года. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia