Уладзімір Чопіч
Уладзімір Чопіч (сербск.: Владимир Чопић; 8 сакавіка 1891, Сень — 19 красавіка 1938, Масква) — югаслаўскі камуніст. БіяграфіяНарадзіліся ў горадзе Сень у сям’і саматужніка. Па заканчэнні гімназіі вучыўся на юрыдычным факультэце Заграбскага ўніверсітэта. З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны на службу ў аўстра-венгерскую армію. У красавіку 1915 трапіў у рускі палон. У маі 1918 у Маскве ўступіў у югаслаўскую камгрупу пры РКП (б), у лістападзе 1918 быў камандзіраваны ў Югаславію. Дзеяч Кампартыі Югаславіі, уваходзіў у яе ЦК, з’яўляўся арганізацыйным сакратаром партыі (1919—1921). Быў абраны ў скупшчыну ад КПЮ. Быў дэлегатам КПЮ на V Кангрэсе Камінтэрна. У 1925 годзе эміграваў у СССР. Навучаўся ў Міжнароднай ленінскай школе. У 1937—1938 гадах удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Камандаваў 15-й інтэрбрыгадай імя Лінкальна. У 1938 годзе вярнуўся ў СССР. Рэдагаваў выданне Lenjinova dela. Расстраляны 19 красавіка 1938 года. Пасмяротна рэабілітаваны рашэннем воінскай калегіі Вярхоўнага Суда СССР 10 чэрвеня 1958 года Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia