Уладзімір Шнэк
Уладзімір Шнэк (23 сакавіка 1927, Менск — 3 лютага 1995, Мельбурн, Аўстралія; Псеўданімы: Случанскі) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай дыяспары. БіяграфіяСын Сцяпана Шнэка, брат Алега Шнэка. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе Беларускай краёвай абароны. Летам 1944 года пакінуў Беларусь. Па капітуляцыі Германіі жыў у лагерах для перамешчаных асоб, займаўся скаўтынгам. У 1950 годзе выехаў у Аўстралію, жыў у Мельбурне. Хутка па прыездзе ў Аўстралію далучыўся да беларускай грамады ў Мельбурне, стаў сябрам Аддзелу Беларускага Аб’яднання ў Вікторыі, узначаліў скаўцкі «Зьвяз імя Ўсяслава Чарадзея». Прыхільнік Беларускай цэнтральнай рады. З 1956 года старшыня аддзела Беларускага аб’яднання ў штаце Вікторыя. У 1958—1961 гг. завочна вучыўся ў Мастацкім Інстытуце ў Мельбурне, далучыўся да Згуртавання Мастакоў у Вікторыі. У 1969—1972 гг. вучыўся у Каралеўскім Інстытуце Тэхналогіі ў Мельбурне, дзе атрымаў дыплом механічнага чарцёжніка.[1] З 1982 года начальнік краёвага штаба БКА, палкоўнік у структуры гэтай арганізацыі. З 1986 года намеснік начальніка галоўнага штаба Беларускага вызвольнага фронта. Удзельнічаў у Канферэнцыях Сусветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Тайбэі (1987, 1989), 10-м Пленуме БЦР (1988). Ад 1990 г. — сакратар управы БЦК ў Вікторыі. Быў удзельнікам Першага з’езда беларусаў свету. ТворчасцьВыдаваў часопіс «На варце» як орган Краёвага Штабу БВФ і гумарыстычны дадатак да яго «Ёрш». У 1958 годзе выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы апублікаваў паэму Лявона Случаніна «Рагнеда». Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia