Беларускае аб’яднанне ў ВікторыіБеларускае аб'яднанне ў Вікторыі (аддзел Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі). Створана ў маі 1950 г. ў Мельбурне (Вікторыя) на сходзе беларусаў, удзельнікаў Беларускага клуба. ДзейнасцьНаладжванне нацыянальных мерапрыемстваў, папулярызацыя беларускай культуры сярод аўстралійцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Аб'яднанне ў супрацоўніцтве з Беларускім аб'яднаннем у Аўстраліі (Сідней) выдавала Інфармацыйны бюлетэнь Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі «Новае Жыцьцё» (у 1952 — 1956(?) гг. входзіў у Мельбурне). Пры Аб'яднанні быў створаны Жаночы камітэт, а таксама ў супрацоўніцтве з арганізацыямі прыхільнікаў Рады БНР — беларуская школа і Камітэт набыцця Беларускага дому. Беларускае аб'яднанне ў Вікторыі спыніла сваё існаванне з сувязі з стварэннем у 1963 г. агульнай арганізацыі беларусаў у Мельбурне Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі. Старшыні
Вядомыя члены ўправы[1]Павел Гуз, Адам Жураўлевіч, Сяргей Розмысл, Уладзімір Сідлярэвіч і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia