Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк (нар. 8 студзеня 1999, Новадзевяткавічы, Гродзенская вобласць) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца. БіяграфіяСваю спартыўную кар’еру пачаў ў 5 класе, калі ў складзе зборнай каманды школы трапіў на абласную спартакіяду па стрытболе сярод юнакоў па месцы жыхарства, у Гродне. Гульня не засталася без увагі трэнераў з абласнога цэнтра, і Уладзіслаў на працягу некалькіх гадоў заставаўся лідарам каманды Гродзенскай вобласці, якую двойчы прыводзіў да чэмпіёнства ў першынстве Рэспублікі Беларусь па баскетболе. У гэты час былі выступленні за гродзенскія каманды СДЮШАР Гродна, «Рэгіён-2010» (Гродзенскі раён), БК «Мешчаракова» (Мінск), СДзЮШАР БК «Мінск-2006». У сезоне 2015/16 выступаў у юнацкай Еўралізе, з’яўляўся ўдзельнікам чэмпіянату Беларусі сярод дарослых у складзе каманды БДЭУ-РЦАП. У 2016 годзе падпісаў кантракт на тры гады з клубам «Цмокі-Мінск»[2]. Выступаў за юнацкую (2015), юніёрскую (2016—2017), моладзевую (2018—2019) і нацыянальную (з 2021) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[3]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia