Дзяніс Андрэевіч Вікенцьеў
Дзяніс Андрэевіч Вікенцьеў (нар. 25 мая 1998, Горлынка, Украіна) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за зборную Беларусі. БіяграфіяПачынаў займацца баскетболам у віцебскай СДзЮСШ-ПАПР ВДУ імя П. М. Машэрава. Першы трэнер — Аляксандр Пятровіч Новікаў[2][3]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава[4]. Потым быў першы прафесійны год у «Рубоне» і пераезд у Латвію. У суседняй рэспубліцы ён правёў сумарна 4 гады: 2 выступаў за моладзевую і асноўную каманды «Вэнстпілс». А потым яшчэ 2 у «Юрмале». Сезон 2020/21 гулец пачынаў у расійскай Суперлізе за іжэўскі «Купал-Крыніцы». У снежні 2020 года перайшоў у «Цмокі-Мінск»[5]. Выступаў за юніёрскую (2015—2016), моладзевую (2017—2018) і нацыянальную (2020—2021, з 2025[6]) зборную Беларусі. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia