Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў
Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў (19 ліпеня 1941, в. Сялец, Магілеўскі раён, Магілёўская вобласць — 14 чэрвеня 2020) — беларускі паэт, празаік. БіяграфіяНарадзіўся 19 ліпеня 1941 года ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна[1]. Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава, у 1983 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. У 1967—1987 гг. працаваў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, потым у будаўнічых арганізацыях[2]. У 1975 г. апублікаваў першае апавяданне «В грозу» ў магілёўскай раённай газеце «За камуністычную працу»[2]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3]. Памёр 14 чэрвеня 2020 года[1]. ТворчасцьАўтар кніг сатыры і гумару: «Стол находок» (2007), «Цветы для молодых» (2010); кнігі прозы «Заколдованный ток» (2009); аповесці «Найдик» (1998); зборнікаў вершаў: «Полюса» (2008), «И грусть, и радость…» (2011), «Инкин календарь» (2012), «Славянские мотивы» (2015) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку і гучалі на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах[2]. Курыраваў літаратурнае аб’яднанне «Волшебные звуки» пры бібліятэцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены калектыўныя зборнікі: «Спасибо Вам за День Победы!» (2010), «Мы книгу жизни пишем сами…» (2012), "Победное «Ура!» (2015), «В лучезарной дали» (2016), «С юбилеем, Могилёв!» (2017), «Притяжение родной земли» (2020)[2]. УзнагародыЛаўрэат прэміі УУС Магілёўскага аблвыканкама (2005), Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі — 2012». Фіналіст фестываляў «Славянскія традыцыі — 2015», «Славянскія традыцыі — 2016», «Славянскія традыцыі — 2017»[2]. У 2016 годзе прысвоена званне Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь[1]. Бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia