Дашкаўскі сельсавет
Да́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дашкаўка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[1]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5038 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4895 чалавек[4]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў (2009 г.):
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дашкаўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[6]. Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Славутасці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia