Уладзіслаў Талочка
Уладзіслаў Тало́чка[1][2] (польск.: Władysław Tołoczko[3]; 6 (18) лютага 1887, Гродна — 13 лістапада 1942) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык. Псеўданімы: Адам Саладух; Дрыгавіч; Adam Saladuch; Widz[3]. Крыптанім: Ад. С[3]. Біяграфія![]() У 1896—1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 года семінарыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 годзе пасвечаны ў святара. У 1909—1914 гадах вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 года святар у Вільні. У 1915—1918 гадах адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускага дзіцячага прытулку «Золак». З 1917 года звязаны з беларускай нацыянальна-рэлігійнай палітычнай арганізацыяй «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць». Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі ў Вільні (1918), Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (1919). Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы (1918—1920). За сваю дзейнасць з 1920-х гадоў пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15 снежня 1938 года як «недобранадзейная асоба» высланы ў Беласток. На пачатку Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню. Пахаваны на віленскіх могілках Роса. Культурна-асветная дзейнасцьАдзін з першых каталіцкіх святароў пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. Публікаваў матэрыялы рэлігійнай тэматыкі ў Віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny» («Дыяцэзіяльны двухтыднёвік»). Падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Беларус». У час Першай сусветнай вайны выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні. Выкладчык на курсах для непісьменных рабочых (1916—1917). З 1919 года супрацоўнічаў з газетай «Крыніца», дзе змяшчаў артыкулы культурна-адраджэнскай і рэлігійнай тэматыкі. У міжваенны час (1920—1939) адзін з вядучых публіцыстаў часопіса віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»). Быў прыхільнікам ідэі экуменізму. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia