Уладзіслаў Цеханавецкі
Уладзіслаў Міхал Стафан Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Władysław Ciechanowiecki; 25 лістапада 1860, в. Гопчыца — 23 красавіка 1910) — пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў. Уладальнік маёнтка Бачэйкава Лепельскага павета Віцебскай губерні. ![]() Атрымаў хатнюю адукацыю ў Францыі. У 1868 г. паступіў на ваенную службу добраахвотнікам. У 1880 г. прызначаны ў 6-ы Клясціцкі гусарскі полк , дзе служыў да 1890 г. Сапсаванае здароўе і неабходнасць займацца маёнткам пасля смерці бацькі вымусілі яго выйсці ў адстаўку. Яшчэ ў час ваеннай службы зацікавіўся гісторыяй. Выкарыстоўваючы дакументы архіва Галоўнага штаба, напісаў гісторыю свайго палка, якая была выдадзена ў 1886 г. За гэту працу атрымаў асабістую падзяку ад імператара Аляксандра III і кампенсацыю панесеных расходаў. Правадзейны стацкі саветнік. Пасля выхаду ў адстаўку асеў у фамільным маёнтку Бачэйкава. Заняўся гаспадаркай, грамадскай дзейнасцю, пісьменніцкай і навуковай працай. Карыстаўся павагай і папулярнасцю сярод суграмадзян. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся міравым суддзёй Лепельскага павета. Быў членам Гісторыка-генеалагічнага таварыства ў Маскве . На падставе звестак сямейнага архіва напісаў гісторыю Бачэйкава. Быў аматарам і знаўцам мастацтва, калекцыянаваў старое польскае шкло, мініяцюры і фарфор. Памёр ад сардэчнага прыступу ў Бачэйкаве. Пахаваны там жа на сямейных могілках (не захавалася). Яго ўдава жыла ў Пецярбургу, Варшаве, Кракаве. Пасля Другой сусветнай вайны выехала ў Англію, памерла ў Лондане[2]. Сям’я![]() Быў у шлюбе з Марыяй Луізай Кіменс (1869—1952), якая шмат займалася дабрачыннасцю, дапамагала мясцовым сялянам, засноўвала бальніцы і школы. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia