Улас Якаўлевіч Чубар
Улас Якаўлевіч Чубар (укр. Улас Якавіч Чубар, 10 (22) лютага 1891, в. Фёдараўка, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер у Полагаўскім раёне Запарожскай вобласці) — 26 лютага 1939, Масква, РСФСР) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. На працягу шэрагу гадоў узначальваў урад Украінскай ССР, а затым працаваў намеснікам Старшыні Саўнаркама СССР. Член УЦВК, ВУЦВК, ЦВК СССР і яго Прэзідыума. Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР з 1937 года. Расстраляны ў 1939 годзе. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і, у якой было восем дзяцей. У 1904—1911 гг. вучыўся ў Аляксандраўскім механіка-тэхнічным вучылішчы. Да бальшавіцкай арганізацыі яшчэ падлеткам яго прыцягнуў старэйшы брат Павел, які загінуў на барыкадах 1905 года. Быў удзельнікам рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. У 1907 г. уступіў у шэрагі РСДРП. Пасля заканчэння вучылішча працаваў на заводах у Краматорску, Марыупалі, Маскве, Петраградзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. быў абраны старшынёй фабрычна-завадскога камітэта гарматнага завода, затым — членам Цэнтральнай рады фабзаўкамаў, дэпутатам Петраградскай рады. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляўся камісарам ВРК у Галоўным артылерыйскім упраўленні. У 1918—1919 гг. — Старшыня Праўлення Дзяржаўнага аб’яднання машынабудаўнічых заводаў (ГАМЗа). У 1918—1922 і 1923 гг. — Член Прэзідыума ВСНГ РСФСР. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia