Уражайнэ (Данецкая вобласць)
Уражайнэ (укр.: Урожайне) — пасёлак ва Украіне, у Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамадзе Валнавахскага раёна Данецкай вобласці. ГеаграфіяПасёлак размешчаны за 99 км ад абласнога цэнтра, за 64,6 км ад раённага цэнтра і за 11 км ад адміністрацыйнага цэнтра грамады, на правым беразе ракі Мокрыя Ялы[1] і праходзіць па аўтадарозе Т 0518. Працягласць межаў пасёлка з поўначы на поўдзень 1,271 км, з захаду на ўсход 3,329 км[2]. Гісторыя17 ліпеня 2020 года, у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, у адпаведнасці пастановы Вярхоўнай Рады «Аб утварэнні і ліквідацыі раёнаў» пасёлак увайшоў у склад Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамады, а праз ліквідацыю Вэлыканавасілкаўскага раёна — у складзе Валнавахскага раёна[3][4][5]. Расійскае ўварванне ва Украіну (з 2022)У сакавіку 2022 года пасёлак быў акупаваны расійскімі войскамі. 16 жніўня 2023 года намеснік Міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла пра вызваленне пасёлка ад расійскіх акупантаў. Уражайнэ вызвалена сіламі ваенных 35-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага разам з 38-й асобнай брыгадай марской пяхоты, а таксама пры ўдзеле іншых падраздзяленняў сіл абароны Украіны ў рамках контрнаступальных дзеянняў[6][7][8]. НасельніцтваПа дадзеных перапісу 2001 года насельніцтва пасёлка складала 1000 чалавек, з іх 57,4 % адзначылі родную мову украінскую, 42,1 % — рускую, 0,2 % — армянскую, 0,1 % — беларускую, балгарскую і грэчаскую мовы[9]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia