Урочнік звычайны
Уро́чнік звычайны[1][2] (Carlina vulgaris) — від раслін з роду Урочнік (Carlina) сямейства Астравыя (Asteraceae). НазваБеларускія народныя назвы — дзядоўнік[2], чартапалох[1][3], ударнік[4]. ![]()
Батанічнае апісаннеДвухгадовыя травяністыя расліны з прамым, слаба разгалінаваным, густа апушаным сцяблом вышынёй да 70 см. Корань верацёнападобнай формы. Лісце простае, суцэльнае, густа апушанае знізу, да 15[5] см у даўжыню. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, у разетцы. Ніжняе лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі ў адзіночных кошыках дыяметрам да 4 (2—5[6]) см, у верхавінкавых шчытападобных суквеццях. Колер кветак саламяна-жоўты. Краявыя кветкі часам пурпуровыя[5]. Плод — сухая сямянка бурага колеру з адценнямі, з валаскамі або чубком[6]. Арэал і экалогіяДаволі рэдкі від. Расце на Каўказе, Балканах, у Цэнтральнай, Усходняй Еўропе[5]. На тэрыторыі Беларусі — заносны від[7]. Сустракаецца каля дарог, на пустках, на ўзлесках і палянах, сухіх лугах. Цвіце з чэрвеня па верасень. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна. Марозаўстойлівая да −29 °C. Лекавая[6][7], дубільная[7] і дэкаратыўная расліна[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia