Урэчнік кучаравы
Урэчнік кучаравы, Рдзест кучаравы[1] (Potamogéton críspus) — шматгадовая водная расліна; від роду Урэчнік сямейства Урэчнікавыя. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая водная расліна з невялікім сцяблом і лісцем 4-6 см даўжынёй і 0,7—1,3 см шырынёй. Лісце цалкам адпавядае назве — яно моцна хвалістае, з дробнымі зубчыкамі па краі. Сцябло — галінастае, чатырохграннае, пляскатае, чырвонае, тонкае, 1-2 м даўжынёй, нагадвае марскія водарасці. Асобныя парасткі могуць адломвацца і працягваць развіццё ў плаваючым выглядзе. Суквецце — колас. Тычынак і лычыкаў — па чатыры. Урэчнік кучаравы цалкам пагружаны ў ваду, толькі падчас цвіцення дробныя жаўтлявыя кветкі паднімаюцца над вадой і апыляюцца ветрам. Плады — дробныя арэшкападобныя нерастрэсквальныя касцянкі з крукападобна выгнутым носікам, роўным даўжыні плоду. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняРасце ў застойных і павольна праточных водах на глыбіні 0,1—3,5 м. Можа расці пры нізкіх тэмпературах і вельмі слабым асвятленні. Гэта ўласцівасць забяспечвае віду дамінаванне ў супольнасцях. Зімуе на дне вадаёма ў выглядзе карэнішчаў і зімуючых пупышак. Урэчнік кучаравы распаўсюджаны ў нетрапічнай зоне абодвух паўшар’яў. У Паўночную Амерыку з Еўропы яго завезлі як каштоўны від для сажалак па рыбагадоўлі, але, размнажаючыся ў многіх вадаёмах, ён часам выцясняе не менш каштоўныя мясцовыя віды. Гаспадарчае значэнне і прымяненнеПрэпараты надземных частак урэчніка кучаравага (адвары, напары) у традыцыйнай медыцыне народаў Далёкага Усходу ўжывалі вонкава — пры ударах і пухлінах траўматычнага або запаленчага паходжання, пры сустаўных і цягліцавых болях. Усе ўрэчнікі ўтрымліваюць шмат вапны, таму могуць выкарыстоўвацца як угнаенне. Урэчнікам харчуюцца водныя малюскі, насякомыя, рыбы; на падводных частках рыбы адкладаюць ікру. У зарасніках урэчнікаў хаваюцца стайкі малявак рыб. Таксанамічнае становішчаСінонімыПа дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[2]:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia