Урэчнік чырванаваты
Урэчнік чырванаваты, Рдзест чырванаваты[1][2][3] (Potamogeton rutilus) — від травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae), распаўсюджаны ва ўмераных рэгіёнах Еўропы. Этымалогія: лац.: rutilus — «рудаваты, рыжаваты, чырванаваты»[4]. АпісаннеШматгадовая расліна, 20—40 см вышынёй. Сцябло тонкае, 0,5—2 мм таўшчынёй. Лісце пераважна з чырванаватым адценнем, вузкалінейнае, на верхавіне доўга завостранае, 2,5—7,5 см даўжынёй, жорсткае. Прылісткі зрослыя бакамі. Кветканосы ў 4—6 разоў даўжэй нешматкветкавых суквеццяў. Плады 1,5—2 мм даўжынёй, паўшарападобныя, з выгнутым носікам, без кіля[2]. РаспаўсюджаннеЕўропа: Вялікабрытанія, Беларусь, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Румынія, Швецыя, Украіна[5]. Ва Украіне расце ў азёрах — на поўначы Палесся і лесастэпе, зрэдку[2]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыях Жытомірскай, Кіеўскай і Харкаўскай абласцей[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia