Уса (прыток Нёмана, Уздзенскі раён)
Уса́ — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман. НазваНазва Уса балцкага паходжання. Корань Us- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уса (прыток Нёмана і прыток Бярэзіны), у назвах ракі Усія (прыток Угры), возера Усая. У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні). Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача. Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам. Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні. Назва Уса значыць «Блішчастая (рака)». ВодаапісаннеДаўжыня 115 км[3]. Плошча вадазбору 1345 км². Сярднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Шышкі Дзяржынскага раёна, цячэ па паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 0,5 км на ўсход ад вёскі Пад’ельнікі Уздзенскага раёна. Асноўныя прытокі: Вязенская, Рапуса, Уздзянка (злева), Ператуць (справа). Даліна звілістая, у верхняй частцы V-падобная (шырыня 300—500 м), ніжэй трапецападобная, пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 200—400 м, ніжэй упадзення Уздзянкі 1—2 км, перасечана старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад вёскі Саковічы да вёскі Чэрнікаўшчына) каналізаванае, на астатнім працягу моцна звілістае. Шырыня ракі ў межань 7—10 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёскі Уса створана сажалка (плошча 0,08 км²). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia