Чэрнікаўшчына (Дзяржынскі раён)
Чэ́рнікаўшчына[1] (трансліт.: Černikaŭščyna, руск.: Черниковщина) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 9 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Дзяржынск[2], за 26 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, за 6[2] км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль. Каля аграгарадка працякае рака Уса. ГісторыяПершыя згадкі пра Чэрнікаўшчыну з’яўляюцца ў XVI стагоддзі: з 1550 года яна належала Радзівілам і ўваходзіла ў Койданаўскае староства (пазней Койданаўскае графства). У 1566 годзе Чэрнікаўшчына ўвайшла ў склад Менскага ваяводства. У сярэдзіне 1560-х гадоў Радзівілы падаравалі вёску для патрэбаў «службы божай» Койданаўскаму кальвінскаму збору. У той час Чэрнікаўшчына мела 40 сялянскіх двароў, больш за 10 валокаў зямлі. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чэрнікаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі; вёска ў Койданаўскай воласці Мінскага павета, уладанне Радзівілаў, Тарасавых, Рафаў, Рытараў і інш. У 1820 годзе ў фальварку Чэрнікаўшчына налічвалася 18 дымоў, ва ўсіх па 0,5 валокі зямлі. У 1882 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 10 хлопчыкаў. У пачатку XX ст. існавалі вёска Чэрнікаўшчына (58 двароў, 332 жыхары) і маёнтак Чэрнікаўшчына (15 двароў, 91 жыхар). З 16 ліпеня 1954 года па 8 красавіка 1957 года вёска з’яўлялася цэнтрам Сталінскага сельсавета[3][4]. Насельніцтва
Памятныя і гістарычныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia