Усевалад Вялікае Гняздо
Усевалад Вялікае Гняздо (у хрышчэнні Дзмітрый; 22 кастрычніка 1154[1], Дзмітраў — 12 красавіка 1212[2] ці 13 красавіка 1212[1], Уладзімір) — вялікі князь кіеўскі (1173), уладзімірскі (1176—1212). БіяграфіяСын Юрыя Далгарукага. У 1155—62 князь растоўскі і суздальскі (з братам Міхаілам). У 1162 выгнаны братам Андрэем Багалюбскім і выехаў у Візантыю. Да 1168 вярнуўся на Русь, у 1173 двойчы княжыў у Кіеве. Пасля забойства Андрэя (1174) дапамог брату Міхаілу заняць уладзімірскі прастол, пасля яго смерці (1176) сам стаў вялікім князем уладзімірскім. Ваяваў з Чарнігавам, Волжска-Камскай Балгарыяй, полаўцамі і інш., значна пашырыў межы Уладзімірскага княства, трымаў у залежнасці Вялікі Ноўгарад. За шматдзетнасць (8 сыноў, 4 дачкі) атрымаў мянушку Вялікае Гняздо. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia