Усевалад Паўлінавіч Гольцаў
Усевалад Паўлінавіч Гольцаў (нар. 12 снежня 1931, г. Струніна, Уладзімірская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне радыяцыйнага матэрыялазнаўства, фізікі цвёрдага цела. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар. БіяграфіяСкончыз Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут імя С. П. Каралёва (1958). Працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі АН БССР (з 1965, загадчык сектара), Навукова-даследчым інстытуце атамных рэактараў (г. Дзімітраўград, Расія; у 1967—1973 — начальнік лабараторыі даследавання інтэрметалічных кампазіцый), Вярхоўны Савет БССР (1990—1993, загадчык сектара навукі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1974—1990 і з 1993, прафесар кафедры фізікі цвёрдага цела, у 1979—1990 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: іонна-плазменная тэхналогія атрымання зносастойкіх пакрыццяў; павышэнне каразійнай і радыяцыйнай стойкасці матэрыялаў. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1982), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia