Усехсвяцкая царква (Тураў)
Царква ў імя Усіх Святых — праваслаўны храм у г. Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Гісторыя![]() На вуліцы Леніна, на могілках. Пабудавана ў 1810 г. (па іншых звестках — у 1870) з дрэва на месцы храма 1801 г. Адкрыта ў 1980 г. ў час святкавання 1000-годдзя горада. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм складаецца з прамавугольнага аб’ёму, у якім аб’яднаны прытвор і бабінец, квадратная ў плане малітоўная зала і апсіда. Першапачаткова зрубы завяршаліся шатровымі дахамі з галоўкамі і крыжамі. У пачатку 20 ст. шатры заменены двухсхільнымі дахамі, над прытворам надбудавана васьмерыковая шатровая званіца. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільнай навіссю. Інтэр’ер![]() У малітоўную залу шырокім прамавугольным прасветам адкрываецца бабінец. Апсіда вылучана прасветам са зрэзанымі вугламі і двух’ярусным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы ў стылі ракако. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia