Усьва
Усьва (руск.: У́сьва) — рака ў Пермскім краі Расіі, правы прыток ракі Чусавой. Працякае праз Уральскія горы міма Усьвінскіх слупоў і іншых жывапісных помнікаў прыроды. Папулярны аб’ект воднага турызму (сплавы). На мове комі-пермякоў «Усьва» азначае «вада, што падае з шумам» — з-за парогаў і перакатаў. З мовы мансі Усьва — «вузкая рака», бо яна літаральна праразае горныя масівы Урала. Пачынаецца на заходнім схіле Галоўнага Уральскага хрыбта ля падножжа гары Харыусная, цячэ ў паўднёвым напрамку і ўпадае ў Чусавую каля горада Чусавога. Даўжыня — 266 км, агульная плошча вадазбору — 6170 км², сярэдняя вышыня вадазбору — 390 м. Сярэдні ўхіл — 1,4 м/км. Сярэдні расход вады — 30,8 м³/с. Даліна Усьвы звілістая. Берагі стромкія і скалістыя, пакрытыя лесам.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia