Куйбышаўскае вадасховішча
Куйбышаўскае вадасховішча (руск.: Ку́йбышевское водохрани́лище) — вадасховішча ў Расіі, самае буйное на рацэ Волга. Узнікла ў 1955—1957 гадах пасля завяршэння будаўніцтва плаціны Жыгулёўскай ГЭС, перагарадзіўшы даліну Волгі ў Жыгулях ля горада Стаўрапаль-на-Волзе (цяпер Тальяці). З’яўляецца трэцім ў свеце па плошчы вадасховішчам. Даўжыня вадасховішча больш за 500 км, найбольшая шырыня ў вусці Камы — 35 км, плошча воднага люстэрка — 6,5 тыс. км² (сярод рачных — першае месца ў свеце), поўны аб’ём вады — 58 км³, з іх 34 км³ — карысны. Падпор узроўню вады ля плаціны 29 м, ён распаўсюджваецца па Волзе да горада Новачэбаксарска, па рацэ Кама — да горада Набярэжныя Чаўны. Буйныя залівы вадасховішча ўтварае па далінах Камы, Свіягі, Казанкі і іншых рэк. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia